Мінімальны заробак з 2022 года вырасце да 457 рублёў. Але ўсё роўна будзе самым нізкім у рэгіёне
Памер месячнай мінімальнай заработнай платы з 1 студзеня 2022 года складзе 457 рублёў. Гэтае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 14 снежня 2021 года №721. На 2021 год месячная мінімальная заработная плата ў Беларусі была ўстаноўлена ў памеры 400 рублёў.
Цяпер жа памер мінімальнага заробку павінен складаць не менш за 30% ад прагнознага значэння намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай платы па краіне, піша «Наша Ніва».
Мінімальная зарплата ў Беларусі ніжэйшая, чым у суседніх краінах. Напрыклад, у Расіі мінімальны заробак з 2022 года вырасце да 13 600 расійскіх рублёў (469 беларускіх).
Ва Украіне мінімалка дасягнула 6 500 грыўняў (610 рублёў).