Мікола Дзядок на Акрэсціна. Супраць яго распачата крымінальная справа

Стала вядома, што Мікола Дзядок, жорстка затрыманы ўчора, знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна. Супраць яго распачатая крымінальная справа па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя масавых беспарадкаў). Справу вядзе УСК па Мінску.

photo_2020_11_13_14_52_37.jpg


Бацька Міколы распавёў НЧ, што сёння Міколу наведала адвакатка. Яна пацвердзіла, што хлопец моцна збіты, таму яна хадайнічала аб правядзенні медагляду і экспертызы. Таксама адвакатка змагла перадаць вязню лекі, неабходныя яму ў сувязі з некаторымі праблемамі са здароўем.


Паводле адвакаткі, сёння Міколу дапыталі і, верагодна, будзе яшчэ адзін допыт. Хутчэй за ўсё, сёння ж будзе абрана мера стрымання. А ў панядзелак, 16 лістапада, Міколу Дзядка перавядуць у СІЗА на Валадарскага.
Нагадаем, анархіст, блогер, палітычны аналітык і былы журналіст НЧ Мікола Дзядок быў затрыманы на канспіратыўнай кватэры ў пасёлку Сасновы Асіповіцкага раёна. 
Падчас затрымання Міколу моцна збілі і апрацавалі, верагодна, пярцовым газам. Пасля чаго МУС запісала ролік, у якім гледачоў спрабуюць пераканаць у раскаянні актывіста. Але на справе відэа мела адваротны эфект.


Акрамя таго, тэлеграм-канал «Мікола» (каля 15 тысяч падпісантаў) перайшоў пад кантроль сілавікоў. Але сябры Дзядка, адміністратары тэлеграм-каналаў, вырашылі падтрымаць справу Міколы і ў знак салідарнасці стварылі  канал MDziadok. Пасля вызвалення Міколы яму будзе перададзена кіраўніцтва каналам.
Артыкулы Міколы Дзядка ў "Новым Часе"