Мікалаю Статкевічу забаранілі доўгатэрміновае спатканне са сваякамі

Мікалаю Статкевічу забаранілі доўгатэрміновае спатканне са сваякамі ў шклоўскай калоніі № 17, паведаміла БелаПАН яго жонка Марына Адамовіч. 



dziadzka_mikola1.jpg

Рашэнне аб забароне было прынятае пасля складання двух рапартаў аб парушэнні правіл унутранага распарадку ў першыя два дні знаходжання ў калоніі, куды Статкевіч быў пераведзены 13 студзеня з магілёўскай турмы № 4. Першы рапарт быў складзены за неўстаноўленую форму адзення — штаны, якія былі выдадзеныя Статкевічу ў магілёўскай турме. Другі рапарт быў складзены ў сувязі з тым, што за 15 хвілін да адбою яго не было на спальным месцы. 
Пяцідзесяцівасьмігадовы Мікалай Статкевіч — адзіны кандыдат у прэзідэнты Беларусі, які дагэтуль знаходзіцца ў няволі. Яму неаднаразова прапанавалі напісаць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі, але ён катэгарычна адмаўляецца гэта рабіць.