Менш тэстаў — менш хворых? Усяго 561 выпадак каронавіруса выяўлены за суткі ў Беларусі

У Беларусі за суткі выяўлены ўсяго 561 новы выпадак COVID-19. Быў праведзены толькі 7151 тэст, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

evqxylvxsaep1je.jpg


Усяго ж з пачатку пандэміі ў краіне выяўлена 260060 інфіцыраваных, праведзена 4,59 млн тэстаў, паведамляе REFORM.by.

За дзень выпісалі 361 пацыента, а ўсяго ачунялымі лічацца 248064 чалавекі.

Яшчэ дзевяць пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй памерлі ў краіне за суткі. Агульная колькасць ахвяр пандэміі дасягнула 1801 чалавека.

Варта адзначыць, што ў панядзелак, 8 лютага, было выяўлена толькі 808 выпадкаў COVID-19. Таму што было праведзена толькі 9328 тэстаў на каронавірус.