«Мінская ўрбаністычная платформа» ладзіць бясплатныя кансультацыі для дваровых супольнасцей

Каманда «Мінскай урбаністычнай платформы» адкрывае збор заявак для тых, каму патрэбная дапамога ў вырашэнні дваровых і суседскіх пытанняў.

dq_oppdxqau8el_.jpg


«За паўтара года да каманды "Мінскай урбаністычнай платформы" звярнулася вялікая колькасць гараджан і гараджанак з запытамі па дваровым самакіраванні, паляпшэнні дваровай тэрыторыі і суседскай камунікацыі, — гавораць у праекце. — Мы накоплівалі досвед, веды ды кантакты і паралельна давалі шмат тэорыі. Цяпер надышоў час практыкі: мы хочам дапамагчы прадстаўнікам і прадстаўніцам гарадскіх супольнасцей разабрацца з пытаннямі індывідуальна.

Калі ў вас ёсць не вырашаныя пытанні ці праблемы, якія звязаныя з:

  • дваровым добраўпарадкаваннем,
  • суседскай камунікацыяй,
  • самакіраваннем.

То каманда "Мінскай урбаністычнай платформы":

  • зладзіць індывідуальную кансультацыю з нашымі экспертамі і эксперткамі ў сферы ўрбаністыкі;
  • падрабязна разбярэ ваш праект добраўпарадкавання: накіруе на патрэбныя рэсурсы, прааналізуе бюджэт, пракансультуе ў выбары матэрыялаў і месцазнаходжання новых аб’ектаў, падзеліцца ўласнымі меркаваннямі наконт аптымізацыі плана і рэарганізацыі вашага двара;
  • зарыентуе, з чаго пачынаць канструктыўнае сяброўскае камунікаванне з суседзямі ды суседкамі;
  • дапаможа разабрацца з нарматыўнымі дакументамі, якія неабходна ўлічваць у вашым праекце;
  • заматывуе вас на самаарганізацыю і вывучэнне ўрбаністыкі на практыцы!»

Каманда прымае заяўкі да 12 чэрвеня.

Спасылка на форму для заяўкі: https://forms.gle/arPvTetAbMjaJUWY9

«Мінская ўрбаністычная платформа» — каманда маладых прафесіяналаў: архітэктараў і даследчыкаў, якая займаецца гарадскімі даследаваннямі, праектамі, кансультаваннем і стварэннем гарадской прасторы.