МХД Магілёва правялі акцыю за якасную медыцыну (фота)
Маладыя хрысціянскія дэмакраты правялі ў Магілёве акцыю ў межах кампаніі за якасную медыцыну.
Падчас акцыі раздаваліся ўлёткі, у якіх распавядаецца пра кампанію, а таксама прапаноўвалася людзям далучыцца да яе, адзначыў лідар МХД Магілёва Андрэй Бодзілеў.
На дадзены момант сабрана каля 300 подпісаў пад зваротам з прапановамі па паляпшэнні якасці медабслугоўвання, і ў бліжэйшы час зварот будзе накіраваны ў Міністэрства аховы здароўя і іншыя органы
ўлады, адказныя за якасць медабслугоўвання.