Марш Волі ў беларускіх гарадах (фота, відэа)
У нядзелю маршы адбываюцца не толькі ў Мінску, але і ў іншых беларускіх гарадах.
У нядзелю 6 снежня беларускія гарады выходзяць на маршы.
Дзяржынск
У Смалявічах людзям не далі сабрацца ў адну вялікую калону. Затрыманні пачаліся ад месцу збору. Усяго 8 затрыманых. Аднаго выпусцілі без пратакола. Двух да суда — праз дзяцей. Пазней некалькі дзясяткаў пратэстоўцаў усё ж сабралася ў цэнтры горада, прайшліся трохі. Усе былі без сімволікі. Пастаянна суправаджаў бусік з міліцыянтамі, пераапранутымі ў амуніцыю АМАП
Аграгарадок Азярыцкая Слабада сёння таксама шпацыруе.
Брэст
Ліда
Жодзіна
У Берасьці людзі сабраліся ўшанаваць памяць 43-гадовага Рамана Рашэцкага, які быў актыўным удзельнікам пратэставага руху ў горадзе. Ён памёр 4 сьнежня.
Бабруйск. Група да 10 чалавек ужо традыцыйна выходзяць па нядзелях на плошчу.
Таксама традыцыйна тут стаіць аўтазак для застрашэння. Зараз з'явіліся чацвёра ў форме з мегафонам і відэакамерай. Людзі пераходзяць у іншыя месцы плошчы Леніна падалей ад сілавікоў.
Гродна
Горадня, журналістка БелаПАН Марыся Харэвіч затрыманая, знаходзіцца ў Ленінскім РАУСе.
Пазней карэспандэнтаў БелаПАН Марысю Харэвіч і Сяргея Людкевіча выпусьцілі зь Ленінскага РАУС без складаньня пратаколаў.
Каля пешаходнага моста Румлёва невядомыя людзі, прадставіўшыся дружыннікамі, затрымалі хлопца за сцяг.
Людзі спрабавалі ўгаварыць адпусціць хлопца. Яго паклалі да зямлі, а праз пару хвілін прыехаў нарад і забраў яго.
У Гомлі праходзіць акцыя салідарнасьці з зачыненай уладамі «Хлебнай майстэрняй». Невялікае прыватнае прадпрыемства зачынілі пасьля таго, як яно не працавала 26 кастрычніка. Сёньня «Хлебная майстэрня» адчынілася (пакуль на адзін дзень), і жыхары Гомля пашыхтаваліся ў чаргу, каб падтрымаць іх
У Гомлі людзі здолелі на Савецкай утварыць калёну з 20–30 чалавек. Яны ішлі без сымболікі, але іх усё адно разагнаў АМАП. Схапілі аднаго чалавека — Сяргея Пятрова. У яго быў значок зь бел-чырвона-белым сьцягам. Таксама ў Гомлі каля цырку міліцыянты жорстка затрымалі, паваліўшы на зямлю, сталага чалавека на ровары. Прычына затрыманьня невядомая
Навагрудак.
Заслаўе
А вось як выходзілі рэгіёны: Чысць, Горадня, Бабруйск, Наваполацак, Дзяржынск, Бярозаўка ды Віцебск.