Маральнасць на месцах
У красавіку «НЧ» публікаваў ліст чытача з вёскі Дукора Пухавіцкага раёна Сяргея Шостака, які расказваў пра канфлікт паміж мясцовым кіраўніцтвам і жыхарамі вёскі. Мы
публікуем чарговы аповед спадара Шостака на тэму ўзаемаадносін улады і падначаленых.
Часам два чалавекі глядзяць у адну і тую ж лужыну, але адзін бачыць зоркі, што ў ёй адлюстроўваюцца, а другі — бруд.
У красавіку «НЧ» публікаваў ліст чытача з вёскі Дукора Пухавіцкага раёна Сяргея Шостака, які расказваў пра канфлікт паміж мясцовым кіраўніцтвам і жыхарамі вёскі. Мы
публікуем чарговы аповед спадара Шостака на тэму ўзаемаадносін улады і падначаленых.
Часам два чалавекі глядзяць у адну і тую ж лужыну, але адзін бачыць зоркі, што ў ёй адлюстроўваюцца, а другі — бруд.
Яшчэ ў снежні 2006 года былая загадчыца малочна-таварнай фермай СВК «Дукора» Валянціна Дзядзенка, яе сястра даярка Тамара Бандолік з мужам Мікалаем звярнуліся ў праваахоўныя органы
з заявай аб тым, што па загадзе старшыні Дамарада прыпісвалася малако на ферме. Справа дайшло да таго, што фактычны надой стаў амаль роўны таварнасці малака (то бок, колькі надаілі, столькі і здалі
дзяржаве). Акрамя таго, яны паведамілі, што з дапамогай «мёртвых душ» з касы гаспадаркі выкрадзена 3 мільёна рублёў.
У студзені 2007 года прыехала камісія на чале з чыноўнікам камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама Хамічом. У выніку за подпісам намесніка старшыні Мінскага аблвыканкама Л. Зайца
быў складзены ліст, паводле якога атрымлівалася, што прыпіскі Валянціне Дзядзенка прысніліся, і яна сама выпаіла малако цялятам звыш нормы або яно скісла. Пасля па справе дапыталі мяне, я пацвердзіў
заяву былой загадчыцы малочна-таварнай фермы, але праз нейкі час расплаціўся за гэта працай — пасаду юрысконсульта скарацілі. Аднак жа праблемы ў фігурантаў гэтай гісторыі не скончыліся:
высветлілася, што шматдзетная сям’я Бандолік жыве ў службовым жылым памяшканні, хаця і пражывалі яны ў гэтым доме з 2001 года, а службовым ён быў прызнаны ў 2003-м. Летась у кастрычніку
рашэннем суда шматдзетная сям’я (у Бандолікаў чацвёра дзяцей) была выселеная на вуліцу. Аляксандр Лукашэнка нядаўна гаварыў, што шматдзетным маці павінны быць адчыненыя ўсе дзверы (меліся на
ўвазе дзверы чынавенскіх кабінетаў). Але Тамары Раманаўне адкрылі толькі адны дзверы з шыльдаю «Прэч з хаты». Дарэчы, у 1991 годзе гэтую сям’ю выселілі з вёскі ў Брагінскім
раёне, аднак жылля, якое адмыслова будуецца на чыстай тэрыторыі, Бандолікам не далі. Атрымліваецца, дзяржава двойчы пазбавіла шматдзетную сям’ю даху над галавой.
Выявілася, што на «службовы» дом Бандолікаў паклалі вока іншыя людзі. Ад 2006 года прадпрымальнік Канстанцін пражывае разам з жонкай і цёшчай не ў вельмі прасторнай кватэры, мае ў
вёсцы Дукора кафэ. І тут высветлілася, што яго цёшча Валянціна Гоман, замест звольненага юрыста з’яўляецца сакратаром праўлення і па сумяшчальніцтве спецыялістам па кадрах у СПК
«Дукора». На агульным сходзе СВК «Дукора», калі вырашалася пытанне аб выдачы сакратару праўлення Валянціне Гоман жылога дома, у якім жыла выселеная шматдзетная
сям’я Бандолік, супраць станоўчага рашэння выступіла намесніца старшыні па ідэалогіі, старшыня прафкама Людміла Шкробат, аднак да яе меркавання не прыслухаліся. Спадарыня Шкробат у гэтай
сітуацыі праявіла сябе куды больш маральна за старшыню СВК «Дукора» Дамарада, які, напрыклад, атрымлівае 50-працэнтную надбаўку за прырост малака і ў той жа час звальняе з працы
галоўнага заатэхніка за «перавыпайку малака цялятам», дорыць бізнесменам вясковую сажалку ці высяляе з дому сям’ю, у якой чацвёра дзяцей.