Мама загінулага Мікіты Крыўцова — пра Лукашэнку: бачыць, што прайграе, але ўсё роўна трымаецца, чапляецца
Мікіта Крыўцоў — жыхар Маладзечна, які актыўна ўдзельнічаў у жнівеньскіх пратэстах, а потым быў знойдзены мёртвым. Яго смерць дагэтуль выклікае шмат пытанняў.
Мама загінулага Мікіты Крыўцова Анжаліка Кухто падзялілася меркаваннем пра Аляксандра Лукашэнку.
— Навошта забіваць? Мог спакойна сысці. Ведала ўся Беларусь,
што ён прайграе на гэтых выбарах, нават якія яшчэ не адбыліся. Людзі ішлі з
такой надзеяй, што нарэшце нешта зменіцца. Што ён сыдзе. Не. А цяпер усе
баяцца. Нават усе супрацоўнікі баяцца. Тыя ж следчыя, якія ад усяго сэрца
хацелі б нам дапамагчы, але і яны баяцца, што іх звольняць... І невядома, што
таксама могуць зрабіць. Далі ім канкрэтны загад. Усё. Ніводнай жа крымінальнай
справы не распачалі.
Ніяк не можа адпусціць сваю ўладу. Хоць бачыць, што прайграе па ўсіх франтах, але не, усё роўна трымаецца, чапляецца. За што ты чапляешся? Бачыць, што народ ужо супраць. Так здзекавацца... Не мой жа адзін, Мікіта. А колькі іх знікла і не знайшлося? А што там на Акрэсціна дзеецца? Як біць дзяўчынак, як біць бабуль? Я не разумею. Гэта нармальны прэзідэнт, якім мы павінны ганарыцца? Які павінен быў нам дапамагаць, каб у нас жыццё павінна быць больш шчаслівым, а ён робіць яе страшней і страшней.
— Не баіцеся, што пасля вашых адкрыццяў вам могуць
пагражаць?
— Неяк не баюся. А што яны мне зробяць? Таксама пайду
павешуся? Але яны могуць так уявіць. Я тады адразу журналістам казала, што я
не здзіўлюся, што я не даеду там з Мінска, дзе-небудзь траплю пад машыну ці
мала што можа здарыцца. А цяпер не баюся. Ну, забіць не заб'юць усё ж такі, — сказала Кухто спецыяльна для YouTube-канала «Красава», перадае «Трыбуна».
Нагадаем, жыхар Маладзечна Мікіта Крыўцоў знік 12 жніўня,
праз 10 дзён яго знайшлі мёртвым у Мінску. Родня хлопца не вераць у афіцыйны вердыкт, што гэта было самазабойства.