Малады хлопец пабіў шкляныя дзверы ў Цэнтральным РУУСе Мінска
Затрыманы 25-гадовы хлопец, які ў рукапашную пайшоў на дзверы РУУСа.
Хлопец пералез праз плот з калючым дротам, падбег да дзвярэй будынку і рукамі разбіў у іх шкло. Яму была аказаная першая медычная дапамога, бо і сам ён параніўся.
На месцы здарэння працуе аператыўна-следчая група. Паведамляецца, што хлопец раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці па арт. 339 КК РБ (хуліганства), а ўчора адзначаў свой дзень народзінаў.
Паводле belaruspartisan.by