«Малады Фронт» запрашае ўсіх 12 лістапада на талаку ў Курапатах
«Малады Фронт» запрашае ўсіх ахвочых прыняць удзел у апошняй ў каляндарным годзе талацэ ва ўрочышчы Курапаты.
Збор адбудзецца ў гэтую суботу 12-га лістапада аб 11.00 на прыпынку Зялёны Луг-6 (канцавы прыпынак тралейбусаў 46/53).
Плануецца прыборка мемарыяльнага ўрочышча з унутранага боку кальцавой. У распарадку дня: вываз смецця, прыборка лесу, упарадкаванне тэрыторыі ўрочышча.
Форма адзення – працоўная, цёплая. Па магчымасці варта мець з сабой ежу, ваду і тэрмасы.
Абмеркаваць усе нюансы сустрэчы і планаванне вечару пасля яе можна ў суполцы ў фэйсбуку.
Паводле mfront.net