Маці і дачку асудзілі да 2 гадоў калоніі — за 3 пратэставыя маршы
Суд прысудзіў да двух гадоў калоніі намесніка дырэктара мінскай гімназіі і яе дачку — за ўдзел у маршах
Суд Ленінскага
раёна Мінска 12 красавіка прысудзіў Святлану і Яну Хромавых да двух гадоў
калоніі паводле абвінавачвання ў грубым парушэнні парадку (частка 1 артыкула
342 КК), паведамляюць праваабаронцы.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, маці і дачку абвінавачвалі ва ўдзеле ў трох пратэстных маршах у 2020 годзе. Іншай інфармацыі аб судовым працэсе не паведамляецца.
Да затрымання ў снежні 2021 года Святлана Хромава працавала намесніцай дырэктара гімназіі №42 у Мінску.