Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч адзначыць 70-гадовы юбілей

З нагоды 70-гадовага юбілею Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча 2 студзеня ў 12.00 адбудзецца святая Імша падзякі ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Паны Марыі ў Мінску.



phoca_thumb_l_2015_12_13_mercy_045.jpg

На Імшу запрашаюцца святары, кансэкраваныя асобы і вернікі, паведамляе catholic.by.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч нарадзіўся 3 студзеня 1946 г. у вёсцы Адэльск недалёкa ад Гродна ў сям’і Ігнацыя і Ганны Кандрусевічаў.

Непасрэдна ў дзень свайго нараджэння іерарх будзе цэлебраваць дзве Імшы ў мінскай архікатэдры ў 11.30 і 13.00.