Лукашэнка пра хакеістаў: «Што мы толькі для іх ні рабілі… 7:0, 9:0 — гэта ганьба!»
Аляксандр Лукашэнка назваў ганьбай вынік беларускай зборнай па хакеі ў чвэрцьфінальным матчы з Канадай на чэмпіянаце свету, які закончыўся з лікам 9:0 на карысць канадцаў.
Такое меркаванне кіраўнік дзяржавы выказаў сёння, размаўляючы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву Мінскага трактарнага завода.
«Ганьба. Што мы толькі для іх ні рабілі. Выйсці і прадэманстраваць такі бяздарны хакей — гэта ганьба: 7:0, 9:0, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Мы прабіліся ў
плэй-оф… Ну колькі можна пра гэта гаварыць. Прабіліся — дык трэба выйграваць!»
«Канадцы — вельмі магутная каманда, цяжка ў яе камусьці выйграць. Але не 9:0!» — дадаў кіраўнік дзяржавы.
Паводле слоў Лукашэнкі, сёмае месца на чэмпіянаце — добры вынік, але яго перакрэслілі гэтымі дзвюма гульнямі, асабліва апошняй.
БелТА