Летняя школа ў Эсэне для маладых навукоўцаў
DAAD (германская служба акадэмічных абменаў) арганізуе летнюю школу
У жніўні 2016 года арганізуецца летняя школа, якая фінансуецца германскай службай акадэмічных абменаў (DAAD). Яна будзе праходзіць у Эсэне (Германія) у жніўні 2016 і з’яўляецца адкрытай для маладых навукоўцаў з Беларусі, Польшчы і Украіны.
Ідэяй летняй школы з’яўляецца прэзентацыя еўрапейскай акадэмічнай сістэмы маладым навукоўцам і абмеркаванне з імі шэрагу суадносных тэмаў, як навуковая тэорыя, інтэрнацыяналізацыя, гендэрная роўнасць, менэджмент разнастайнага (diversity management), якасная навуковая практыка.
Удзельнікі наведаюць Еўрапарламент і Еўрапейскі суд па правах чалавека ў Страсбургу. Усе кошты аплочваюцца DAAD (падарожжа, жылле і г.д.).
Паводле: Facebook
Пераклад часткі тэкста Піліпа Падбярозкіна