Літоўскія мытнікі знайшлі кантрабандныя беларускія цыгарэты ў колах і баку
11 снежня літоўскія мытнікі перахапілі партыю беларускіх цыгарэт у пункце пропуску «Твярачус».
Пры праходжанні мытнага кантролю кіроўца грузавога
аўтамабіля Man заявіў, што рушыць парожнім у Польшчу транзітам праз Літву.
Мытнікі зазірнулі ў паліўны бак і ўбачылі, што ўнутры знаходзяцца цыгарэты. Яны
выказалі здагадку, што схованкі могуць быць абсталяваны і ў іншых месцах
аўтамабіля.
Для дэмантажу машыны запрасілі ігналінскіх пажарных.
Кантрабандныя цыгарэты выявілі яшчэ ў запасных колах, баку для астуджэння
рухавіка і ў падлозе паўпрычэпа.
Усяго было канфіскавана 50 тысяч пачкаў цыгарэт ТЯ Gold і Minsk
Capital QS коштам каля 175 тысяч еўра, паведамляе літоўская мытня.
Кіроўцу, грамадзяніна Беларусі, затрымалі на два дні, а
затым вызвалілі пад заклад. Вядзецца расследаванне.
Паводле reform.by.