Лагатып «Z» у Беларусі быў прызнаны «экстрэмісцкім» яшчэ ў жніўні 2021 года
Цікава, што лагатып «Z» даўно ўнесены ў беларускі спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
13 жніўня 2021
года суд Цэнтральнага раёну Мінска прызнаў інфармацыйную прадукцыю і сацсеткі
T*T.ВY «экстрэмісцкімі матэрыяламі», паведамляюць праваабаронцы.
Згодна з рашэннем суда, «экстрэмісцкімі» былі прызнаныя таксама «лагатыпы і лічбавыя знакі "T*T.ВY" і "Z"».
Гэтае рашэнне суда ёсць у Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў.