Крыніца: у Гродне за сімволіку затрыманы лекар
Тэлеграм-канал «Белыя халаты» паведаміў аб затрыманні сёння ў Гродне лекара-анестэзіёлага аддзялення рэнтгенэндаваскулярнай хірургіі гродзенскага кардыялагічнага цэнтра. Д.Ушкевіч.

Ілюстрацыйны здымак Reuters
Папярэдне, прычынай затрымання быў знак «Пагоня» на балконе. Іншых падрабязнасцей пакуль няма.