Крэатыўны плакат з'явіўся на адным з мінскіх балконаў
Як табе такое, гарвыканкам?
![lukashenko_bchb_prisyaga.jpg lukashenko_bchb_prisyaga.jpg](/img/v1/images/lukashenko_bchb_prisyaga.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Беларусы не стамляюцца вынаходзіць новыя спосабы размяшчэння бел-чырвона-белага сцяга на сваіх балконах і лоджыях. Раней мы ўжо паведамлялі пра выкарыстанне скрынак ад тэлевізараў. Частым спосабам з'яўляецца вывешванне сцяга іншай дзяржавы ў белых і чырвоных колерах, напрыклад, Аўстрыі ці Японіі. Але і за такія рэчы ўжо ажыццяўляюцца рэпрэсіі грамадзян.
![Жарт, якi выйшаў з пад кантролю: як лёгка размясцiць нацыянальны сцяг у вакне Жарт, якi выйшаў з пад кантролю: як лёгка размясцiць нацыянальны сцяг у вакне](/img/v1/images/131383223_2878883782357612_417888427397435196_o.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Раніцай 17 студзеня на адным з мінскіх балконаў з'явіўся плакат, на якім выява Аляксандра Лукашэнкі з бел-чырвона-белым сцягам. Гэта гістарычны фотакадр.
![photo_2021_01_17_03_56_58.jpg photo_2021_01_17_03_56_58.jpg](/img/v1/images/photo_2021_01_17_03_56_58.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Новы Час» будзе сачыць за працягам гэтай сітуацыі.