Кожны дзесяты пасажыр у Беларусі спазняўся на самалёт

Па дадзеных даследавання, у якім было апытана 15 тысяч чалавек, каля 10% вандроўнікаў з Беларусі хаця б раз у жыцці спазняліся на рэйс

nch_001_45.jpg


"Падчас апытання высветлялася, што часцей за ўсё пасажыры блыталі дату ці час вылету. Акрамя таго, у топе папулярных адказаў — сон. Прыкладна кожны дзесяты рэспандэнт прасыпаў свой рэйс", — распавялі эксперты.
Былі і цікавыя гісторыі. Напрыклад, турыст, які вылятаў з Мінска ў Парыж на канцэрт любімага выканаўцы, вырашыў адзначыць гэтую падзею ў бары і прапусціў ранішні рэйс. Іншы вандроўнік расказаў, што хацеў зэканоміць на атэлі і падчас доўгай перасадкі ў аэрапорце настолькі моцна заснуў, што не пачуў аб'яву аб заканчэнні пасадкі.
Паводле belaruspartisan.by