Картка да юбілею Касцяневіцкага касцёла

29 сакавіка Міністэрства сувязі і інфарматызацыі выпусціла ў абарачэнне картку з арыгінальнай маркай “250 гадоў з часу пабудовы касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў в. Касцяневічы Вілейскага р-на Мінскай вобл.”.



get_img42.jpg

Тыраж карткі — 60 тысяч экзэмпляраў.

Памятнае гашэнне спецыяльным штэмпелем пройдзе 2 красавіка ў аддзяленні паштовай сувязі “Вілейка–4”, якое размешчанае ў будынку вузла паштовай сувязі, — расказаў намеснік начальніка Вілейскага РВПС Ігар Скок. — Гашэнне будзе праводзіцца на працягу працоўнага дня. 

Спецыяльнае памятнае гашэнне арганізуецца ведамствам паштовай сувязі ў гонар выдатнай падзеі або памятнай даты. Робіцца створаным для кожнага выпадку мастацкім штэмпелем у строга абмежаваны час.

Падчас гашэння на марку наносіцца адбітак штэмпеля. Пасля гэтага яна становіцца аб’ектам калекцыянавання для філатэлістаў. Таксама можа выкарыстоўвацца як звычайнае паштовае адпраўленне.

www.rh.by

Фота www.belpost.by.