Абвешчаная кампанія салідарнасці з палітвязнем-антыфашыстам
7 чэрвеня 2018 на сядзібе БНФ адбыўся вечар салідарнасці з палітвязнем-антыфашыстам Іллёй Валавіком.
У вечары прынялі ўдзел маці палітвязня Раіса Валавік, грамадскі дзеяч, грамадскі актывіст Ніна Багінская, адна з каардынатараў форума "Свабоду палітвязням Беларусі" Ганна Шапуцька, актывіст анархісцкага руху, экс-фігурант рэзананснай „справы графіцістаў” былы палітвязень Вячаслаў Касінераў, маці былога палітвязня Таццяна Кім, грамадскі дзеяч, бард Андрэй Мельнікаў, актывісты антыфашысцкага і нацыянальнага рухаў.
Удзельнікі мерапрыемства заклікалі да салідарнасці з палітвязнямі-антыфашыстамі і распачалі кампанію па збору грашовых сродкаў дзеля дапамогі маці палітвязня Іллі Валавіка, якая апынулася ў цяжкім матэрыяльным становішчы у сувязі з арыштам сына і раптоўнай смерцю мужа, сэрца якога не вытрымала болю, суму і несправядлівасці.
Удзельнікі вырашылі аб'яднаць высілкі і распачаць кампанію барацьбы за вызваленне палітвязня Валавіка, іншых антыфашыстаў, надаўшы ёй шырокі міжнародны розгалас.
Будзем салідарнымі! Далучайцеся да кампаніі салідарнасці. Грашовыя сродкі можна перадаваць праз актывістку аныфашысцкага руху Марыну Насенка ці праз каардынатараў форума "Свабоду палітвязням Беларусі" Паўла Севярынца і Ганну Шапуцька, хутка з'явіцца старонка салідарнасці ў фэйсбуку, дзе будуць выкладзены рахункі, адрасы, на якія можна пералічыць грошы.
Лістуйце палітвязню на адрас:
212013, г.Магілёў, Слаўгарадская шаша, 183, ПК-15, атр.11. Валавіку Іллі Ігаравічу.
Чытайце таксама:
«Хочаш, каб твая жонка нарадзіла ў турме?..»