Каля тэлевізійнай вежы ў Вільні — традыцыйныя вогнішчы і новы крыж памяці ахвяр падзеяў 13 студзеня
У панядзелак увечары каля Віленскай тэлевізійнай вежы не толькі гарэлі традыцыйныя вогнішчы, але таксама была адкрыта і Крыжовая горка.
Фота DELFI (M.Ažušilio nuotr.)
Вогнішчы таксама запаленыя каля будынка Сейма Літвы, а Гара трох крыжоў асветленая ў нацыянальныя колеры.
Днём у будынку ўрада прэм'ер Альгірдас Буткявічус прыняў аўтараў гэтай скульптурнай кампазіцыі і падзякаваў ім за клопат па захаванні памяці ахвяр падзеяў 13-га студзеня.
"З гэтага моманту пра 13 студзеня будзе нагадваць і ваш падарунак Літве", — прыводзяцца словы А.Буткявічуса ў паведамленні прэс-службы ўрада.
Новы крыж абаронцаў свабоды і капэлу стварылі майстры з розных рэгіёнаў Літвы.
Рэстаўрацыю пастаўленага людзьмі крыжа ў тэлевежы ў Вільні і стварэнне новай кампазіцыі, якая складаецца з крыжа і капэлы, ініцыявала канцылярыя ўрада.
Паводле delfi.lt