Каля Чарнобыля — зноў вялікі лясны пажар
Агонь займае больш за 30 гектараў.

У лясной гаспадарцы "Чарнобыльская пушча" зноў узнік пажар — загарэлася сухая трава і лясная падсцілка.
Паведамляецца, што пажар узнік у трох асобных сектарах і займае плошчу 32 гектары. Украінскія ратавальнікі адзначаюць, што з агнём зvагаюцца 19 адзінак тэхнікі і 106 чалавек.
Па стане на 7-ю гадзіну раніцы 9 жніўня агонь перастаў распаўсюджвацца далей. Пажарнікі кантралююць перыметр і працягваюць гасіць асобныя ачагі ўзгаранняў.
Нагадаем, што напрыканцы чэрвеня ў зоне адчужэння каля Чарнобыля ўжо ўзнікаў вялікі пажар ад загарання сухой травы і чароту. Тады агонь распаўсюдзіўся на тэрыторыю каля 130 га. Ратавальнікам
удалося ліквідаваць травяны пажар, але тленне торфу працягвалася яшчэ каля двух тыдняў.
Паводле Еўрарадыё