Юлію Кулакоўскую і Дзяніса Урбановіча вызвалілі
Няшмат часу правялі ў сілавікоў Юлія Кулакоўская — жонка былога міліцыянта і палітвязня Дзмітрыя Кулакоўскага, лідар «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч.
Сёння паведамлялася аб затрыманні Юліі Кулакоўскай і Дзяніса Урбановіча. На гэты час вядома, што абодвух ужо вызвалілі.
Брат Дзяніса Урбановіча паведаміў «Свабодзе», што актывіст на волі. Па ягоных зьвестках, Урбановіча пасля затрымання адвозілі ў Дэпартамент фінансавых расследаваньняў камітэту Дзяржкантролю.
Пра вызваленне Юліі Кулакоўскай распавялі «Белсату» чытачы.