Я навучыўся жыць з жанчынай...
Гэты тэкст на womensliga.ru атрымаў шмат праглядаў і выклікаў шмат каментараў. Некаторыя нават лічаць, што яго дакладна пісаў не мужчына. Прадчуваем абурэнне феміністак, але ўсё ж прапануем пачытаць...
Я навучыўся жыць з жанчынай. Гэта не так, як пішуць у раманах. Напрыклад, я не ведаў, што доўгія валасы ў жанчыны — гэта не толькі рэдкая прыгажосць, яе жаноцкасць і шарм. Але і акуратнасць у самую першую чаргу з майго боку. Бо, калі яна ляжыць побач са мной, я павінен абавязкова памятаць пра тое, што трэба прыбраць спачатку яе валасы з падушкі, а затым прылегчы да яе бліжэй. Гэта з часам становіцца звычкай.
Я не ведаў, што калі ў яе дрэнны настрой, то варта неадкладна яе абняць, высветліць у чым жа справа, а затым супакоіць. У мяне з гэтым зусім па-іншаму. Калі ў мяне паршыва на душы, я не люблю, калі мяне пра гэта пытаюцца, лезуць мне ў душу — такія моманты мне трэба заўсёды перахварэць самому.
Я не ведаў, што калі яна ніколі не просіць мяне аб дапамозе, то заўсёды чакае, што я сам прапаную. Ёй важна адчуваць сябе жанчынай, а канём магу пабыць і я. Дарэчы!
Калі не дазваляць ёй падымаць нічога цяжэй букета руж, то ў хуткім часе можна заўважыць, што дрэнны настрой у яе бывае радзей, а ўсмешка на твары кожны дзень.
Я не ведаў і таго, што жанчына — гэта не толькі палюбоўніца, з якой можна падзяліць ложак, ванную, кухонны стол. Але яшчэ і сябар, якога трэба ўважліва слухаць. Чуць, калі слухаеш, нават, калі яна кажа ні пра што.
Жанчына — не загадка, не. І на кожнае сваё пытанне, я магу атрымаць адказ, калі буду хоць трохі больш уважлівы. Яна заўсёды кажа, што ёй трэба. Заўсёды! Дзіўна, калі мужчыны кажуць, што не ведаюць, чаго хоча іх жанчына. Хутчэй за ўсё, ім не хочацца пра гэта ведаць.
Я не ведаў, што адносіны — гэта не толькі я, але яшчэ і "я" ў квадраце. Кожны павінен рабіць свой крок, пакуль абодва не сутыкнуцца вуснамі. Калі ты стаіш на месцы, а другі ідзе табе ўвесь час насустрач, то, хутчэй за ўсё, аднойчы ты застанешся ў яго ззаду.
Кожны робіць свой крок. Бязногаму не месца на старце...
А сапхнуць у прорву іншага — гэта яшчэ далёка не канец. З любой ямы заўсёды можна выбрацца, галоўнае — не адкінуць руку таго, хто цябе туды штурхнуў. А учапіўшыся ў яе, не чакаць зручнага моманту, калі можна штурхнуць у адказ.
Рабіць «у адказ» і «узаемна» — гэта піць яд абодвум з адной чаркі. Нават, калі іншы ведае аб пагібельнай ўласцівасці. Трэба выліваць з посуду тое, што забівае, а замест яго наліваць тое, што п'яніць.
Я не ведаў, што пачуцці знаходзяцца не ўнізе жывата, а на кончыках пальцаў, якімі ты датыкаешся да яе. І калі арфа грае, значыць гэта твой інструмент. Бо пальцы немагчыма наладзіць. У цябе альбо ёсць талент, альбо яго няма...
Дарэчы, чакаем тэкст: "Я навучылася жыць з мужчынам..."