Інтэрнэт у Беларусі працуе з перабоямі

Пра гэта паведамляюць карыстальнікі сацсетак, якія пакуль яшчэ застаюцца на сувязі.

54495368_303_2.jpg

Карыстальнікі інтэрнэта паведамляюць пра праблемы ў працы розных аператараў. Асабліва кепска ў нядзелю 9 жніўня працуе ByFly/Белтэлекам. 

54495368_303_1.jpg


Хатні інтэрнэт працуе вельмі марудна, шмат беларускіх сайтаў не загружаюцца. Аператар А1 таксама мае перабоі ў працы хатняга інтэрнэту. Аўтаматычная сервісная служба А1 адказвае, што праблемы з інтэрнэтам адбываюцца "па прычынах, якія не залежаць ад аператара".


Сацыяльныя сеткі на кампутарах і мабільных прыладах пакуль працуюць. Адзначаюцца праблемы з працай мэсэнджэраў Viber і Telegram.