ГУБАЗіК затрымаў магілёўца за рэгістрацыю ў «Плане Перамогі»
За рэгістрацыю ў «Плане Перамогі» ГУБАЗіК затрымаў 48-гадовага жыхара Магілёва
11-га Упраўленне
ГУБАЗіК МУС РБ у сваёй справаздачы паведаміла аб затрыманні прамысловага
альпініста Паўла Якімюка.
На яго завялі крымінальную справу па арт. 361-1 КК РБ (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання).
Сілавікі заявілі, што Якімюк прапанаваў кіраўніцтву «Плана Перамога» даць свой працоўны рыштунак.
На відэа, распаўсюджаным у праўладных тэлеграм-каналах, магілёвец заявіў, што ў «План» вырашыў уступіць з-за нязгоды з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.