Хронікі рэпрэсій за 22 траўня: У Брэсце за ўдзел у пратэсах жніўня 2020 года асудзілі 8 чалавек
Старонкі ў сацсетках Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і Беларускага Народнага Фронту абвешчаныя экстэмісцкімі.
Паводле матэрыялаў КДК у мінулым годзе распачалі 80 спраў аб «фінансаванні экстрэмізму і тэрарызму»
Для параўнання, у 2022 годзе па матэрыялах КДК было распачата толькі 11 крымінальных спраў, звязаных «з фінансаваннем экстрэмісцкіх фармаванняў і тэрарыстычных арганізацый, а таксама ўдзелам грамадзян Беларусі ва ўзброеным канфлікце на баку Узброеных сіл Украіны».
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў
У яго трапілі:
- Instagram старонкі «alehkulesha», «olgagrin22», «decoder_org», «volha_volhas», «belarusinlt», «juls_frog»;
- Старонкі ва «УКантакце» «Вектор Нашего Города», «Яфит»;
- Старонкі ў сацсетках праектаў, ініцыятыў і партый «Bella Fox», «Tribunal.infо | Беларускi Народны Трыбунал», Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)»;
- Facebook-старонкі «Медиа-Полесье», «Dapamoga»;
- Старонкі ў «Аднакласніках» «ЗА БАТЬКУ», «александр комленок»;
- TikTok-старонкі «Tim Suladze», «каталiк з Беларусi», «Беларускi Народны Фронт», «BeLaRuS», «bnr100by», «Саша, что ты несешь?», «lukafakeit».
У Брэсце за ўдзел у начной акцыі пратэсту ў жніўні 2020 года асудзілі 8 чалавек
Суд Маскоўскага раёна Брэста 20 траўня вынес прысуд васьмі мясцовым жыхарам за ўдзел у жнівеньскай акцыі пратэсту паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Мікіта Вайцюк, Васіль Аляксеюк, Глеб Клімовіч, Віталь Варфаламееў, Аляксандр Тысевіч, Юлія Шаронава, Мікалай Нікіцюк, Максім Собалеў былі асуджаныя да пазбаўлення волі. Такое рашэнне вынес Яўген Брэган.
Паведамляецца, што Юлія Шаранава ўдзельнічала ў акцыях пратэсту 16-гадовай, а Мікіту Вайцюку і Мікалаю Нікіцюку было па 17 гадоў. Таксама вядома, што Максім Собалеў, Глеб Клімовіч, Юлія Шаранава асуджаныя ў тым ліку паводле «наркатычных» артыкулаў.
Драконаўскі прысуд пенсіянеру з Ляхавіч: 7 гадоў і 3 месяцы калоніі і штраф у 12 000 рублёў
Брэсцкі абласны суд пасля доўгага перапынку вынес прысуд па крымінальнай справе 68-гадовага жыхара Ляхавіч Барыса Вітко, які раней быў асуджаны за абразу суддзі паводле арт. 391 КК.
20 студзеня 2023 года суд Ляхавіцкага раёна прызнаў яго вінаватым і прысудзіў два гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»).
На гэты раз палітвязню прад’явілі больш сур’ёзныя абвінавачанні па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса — яго судзілі за каментары ў Telegram. Справу разглядала суддзя Вера Філонік.
Святар Павел Лемех не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
Учора адбыўся другі суд, аднак ягоны вынік пакуль невядомы – ні вернікам, ні духавенству нічога не кажуць пра арыштаванага святара, піша katolik.life.
Калі святара не вызвалілі ў суботу, вернікі зразумелі, што яго перазатрымалі паводле новага абвінавачвання і чакалі суда ў панядзелак. Аднак, мяркуючы па ўсім, працэс адбыўся ў аўторак. У ізалятары часовага ўтрымання ў Віцебску, дзе з 8 траўня знаходзіцца святар, удзень 21 траўня адказвалі, што «на гэты момант ён адсутнічае», адмовіўшыся растлумачыць, з якой прычыны. Відавочна, у той час над ім ішоў новы суд. Увечары ў ізалятары таксама адмовіліся паведаміць, ці знаходзіцца тут айцец Павел.
Рашэнне другога суда, як і сутнасць абвінавачванняў, пакуль невядомыя. У электронным раскладзе судоў працэс не быў указаны.
Нагадаем, айца Паўла затрымалі разам з іншым святаром – айцом Анджэем Юхневічам, які таксама служыць у Шуміліне. Айцу Анджэю прысудзілі 15 сутак арышту – гэты тэрмін заканчваецца 23 траўня. Акрамя таго, судзілі адну з парафіянак – за падпіску ў сацсетцы на старонку, абвешчанай «экстрэмісцкай», яе пакаралі штрафам.
Нагадаем, айца Паўла затрымалі разам з іншым святаром — айцом Анджэем Юхневічам, які таксама служыць у Шуміліне. Айцу Анджэю прысудзілі 15 сутак арышту — гэты тэрмін сканчваецца 23 траўня. Акрамя таго, судзілі адну з парафіянак — за падпіску ў сацсетцы на «экстрэмісцкую» старонку, яе пакаралі штрафам.
Затрыманы адміністратар тэлеграм-канала «Propovednik»
Праўладныя тэлеграм-каналы пішуць, што мужчына «распальваў нацыянальную і сацыяльную нянавісць, заклікаў да гвалту, выступаў за радыкалізацыю і тэрарызм».
Паведамляецца, што распачаты шэраг крымінальных спраў — затрыманаму пагражаюць 10 гадамі зняволення.
У тэлеграм-канале «Propovednik» усяго 117 падпісантаў, а яго мэтамі названыя «сыход ад уплыву фашысцкай Расіі і вызваленне Беларусі ад дыктатуры, у тым ліку і Ціханоўскай дыктатуры».
На беларуска-літоўскай мяжы затрымалі дваіх мужчын
Сцвярджаецца, што адзін з іх меў намер незаконна трапіць у Літву з мэтай ухілення ад крымінальнай адказнасці, а іншы выконваў ролю кіроўцы.
Прапагандысты пішуць, што першы мужчына пакідаў каментары па «справе Зельцэра» пра забітага кдбіста Федасюка, а другі ў 2020-ым годзе прыцягваўся да адказнасці за ўдзел у акцыях пратэсту.
За ўдзел у акцыях пратэсту затрыманы намеснік дырэктара ТАА «НТЦ ЭТ», да яго ў бот плана «Перамога» прыйшло запрашэнне на выбары ў КС
На камеру затрыманы кажа, што 21 траўня атрымаў паведамленне ў чат-боце плана «Перамога» аб удзеле ў выбарах у Каардынацыйную раду, а 22 траўня яго затрымалі.
Як пішуць аўтары gраўладннага канала, раніцай 22 мая сілавікі прыйшлі да Беларусі па справе аб «перакрыцці дарог» падчас пратэстаў. У сацыяльных сетках мужчына падпісаны Станіслаў Пуцяцін.
Тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што акрамя «народнага» арт. 342 КК затрыманаму будзе інкрымінаваны арт. 361-1 КК («удзел у экстрэмісцкім фармаванні»), з-за паведамленне ад чат-бота плана «Перамога».