Гомельскага святара, які хадзіў на акцыі, асудзілі на 10 сутак
Гомельскаму святару Уладзіміру Драбышэўскаму суд прысудзіў 10 сутак арышту, паведамляе tut.by.
Сёння стала вядома, што святара Уладзіміра Драбышэўскага позвай выклікалі ў
Савецкі РАУС "для апытання ў якасці асобы, у дачыненні да якога вядзецца
адміністрацыйны працэс".
У тры гадзіны затрыманага з РАУС даставілі ў суд. Там Уладзіміра Драбышэўскага прызналі вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і далі 10 сутак арышту.
Нагадаем, 13 жніўня Гомельскі святар айцец Уладзімір выйшаў у Гомелі на адзіночны пікет. З таблічкай "Спыніце гвалт" ён некалькі гадзін прастаяў пад вокнамі Следчага камітэта. Пазней святара яшчэ бачылі на масавай мірнай акцыі пратэсту.
Уладзімір дваццаць гадоў служыў царквы, але яшчэ ў жніўні казаў, што больш не можа трываць хамства і самавольства. Ён звольнены, але не пазбаўлены сану.
Павлодле tut.by