«Голас неабыякавых–2020». Vol. 1: Пластык — пятля цывілізацыі
Чаму пластык, які быў прыдуманы для вырашэння многіх чалавечых праблем, сам стаў праблемай і чаму ўвесь свет шукае яму альтэрнатывы?
Цыкл грамадскіх лекцый па самых
вострых экалагічных пытаннях пачынае Onliner сумесна з A1.
Першая лекцыя будзе прысвечана смеццю (у першую чаргу пластыкавым адходам) і маштабам яго ўплыву на экалогію.
Спікер — Марыя Сума, супрацоўніца праграмы па абыходжанні з адходамі, каардынатар праектаў па пластыку ў Цэнтры экалагічных рашэнняў.
Лекцыя адбудзецца 3 сакавіка з 19:00 да 21:00 у «Галерэі Ў» (вул. Кастрычніцкая, 19). Але чакаць гасцей будуць
ужо ў 18:30, каб усе паспелі пазнаёміцца, выпіць кубак кавы і падрыхтавацца да размовы.
Неабходна папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы: https://narodnoe.timepad.ru/event/1271008/