Гогаль звычайны – птушка 2016 году

Пра гэта паведаміў старшыня берасцейскай абласной арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Андрэй Абрамчук. Для папулярызацыі ведаў пра гэтую птушку цягам году адбудзецца шэраг сустрэч і конкурсаў.



gogol0.jpg

 

 

Арнітолаг распавёў пра асаблівасці такога віду качкі на тэрыторыі Беларусі: «Гэта незвычайная качка, бо гняздіцца ў дуплах дрэваў. У свой час яна была занесена ў «Чырвоную кнігу». Зараз яна не ў «Чырвонай кнізе», але ўсё адно досыць рэдкая. Адна з прычын – гадаванне птушанят звязана з наяўнасцю дуплістых дрэваў каля вадаёмаў, а іх не так шмат. Таму ёсць праблемы ў гэтага віда птушак.

 

 

Асноўныя месцы гнездавання такога віду птушкі знаходзяцца на поўначы Беларусі. У Берасцейскай вобласці птушка добра прадстаўлена ў 30 кіламетрах ад Берасця – бліз ракі Страдзеч.

 

Беларускае Радыё Рацыя Асноўныя месцы гнездавання такога віду птушкі знаходзяцца на поўначы Беларусі. У Берасцейскай вобласці птушка добра прадстаўлена ў 30 кіламетрах ад Берасця – бліз ракі Страдзеч.
Чытай больш на: http://www.racyja.com/hramadstva/gogal-zvychajny-ptushka-2016-godu/