Хлопчык, які шыў снегавікоў для аплаты лячэння ад раку ў Гомелі, пойдзе ў школу
Два гады таму, напярэдадні зімовых святаў, 4-гадовы Андрэй з Чаркас рабіў цацачных снегавікоў, каб сабраць грошы на курс лячэння ў Гомелі. Для гэтага патрабавалася 35 тыс долараў
Бацькі ўжо збіраліся прадаваць кватэру ў Украіне, але гісторыя хлопчыка ўразіла карыстальнікаў сацсетак, нагадвае gomel.today. Людзі пачалі пераводзіць грошы на рахунак мамы хлопчыка, пакідаючы заказы на снегавікоў.
Неабходную суму на лячэнне хлопчыка ўдалося сабраць за пяць дзён.
У 2017 годзе Андрэй скончыў лячэнне. Цяпер ён дома і рыхтуецца да школы.
А мама Андрэя стала каардынатарам дабрачыннага праекта «Кубак кавы», які збірае грошы на лячэнне дзяцей.