Хлопца, які выбег на футбольнае поле з БЧБ-сцягам, арыштавалі на 10 содняў

Заўзятара Аляксандра Вянгерскага, які на матчы БАТЭ з «Арсеналам» 28 верасня, выбег на поле з бел-чырвона-белым сцягам, асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

sciah_2809_6_1.jpg

Вянгерскага прызналі вінаватым паводле двух артыкулаў адміністрацыйнага кодэксу — дробнае хуліганства (прысудзіўшы 7 сутак) і непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы (яшчэ 3 сутак арышту).

На пытанне журналісткі Радыё Свабода, чаму на паседжанне суду яго даставілі бруднага, адказаў:

— У мяне ціск. Дрэнна было. Выклікалі хуткую.

 

Пазней, адказваючы на пытанні суддзі, Вянгерскі дадаў, што пасля затрымання яго вывелі са стадыёну, паставілі на калені і білі па нырках.

Наступны сведка, міліцыянт з мясцовага РАУСу, сказаў, што падсудны супраціўляўся. Вянгерскі ў адказ заявіў, што гэтага міліцыянта не было падчас затрымання. Міліцыянт адказаў, што «ў форме ён нашмат сурʼёзней выглядае», таму, маўляў, Вянгерскі яго і не пазнаў.

На Аляксандра Вянгерскага складзены пратакол за дробнае хуліганства, паводле арт. 17.1 КаАП яму пагражае штраф ад 2 да 30 базавых велічыняў (ад 46 да 690 рублёў) або адміністрацыйны арышт (да 15 сутак).

www.svaboda.org