Гісторыкі выступілі са зваротам супраць затрымання Алеся Краўцэвіча

Гісторыкі з Беларускага гістарычнага таварыства апублікавалі ліст з пратэстам супраць затрымання гісторыка Алеся Краўцэвіча. «Наша Ніва» публікуе ліст цалкам.

1_kraucevicz_logo_1.jpg

25 кастрычніка ў Гародні быў затрыманы гісторык Аляксандр Краўцэвіч. Гэта адбылося, калі ён, як і тысячы гарадзенцаў, што прыйшлі ў цэнтр горада, рэалізоўваў права на выказванне ўласнага меркавання, гарантаванае Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. Міліцыя ў чарговы раз ужыла гвалт супраць людзей, якія патрабавалі адстаўкі грамадзяніна Лукашэнкі, вызвалення палітзняволеных і расследавання злачынстваў супраць мірных пратэстоўцаў.
Доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч — выбітны даследчык гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, аўтар 15 навуковых манаграфій, шматлікіх артыкулаў, а таксама папулярнай тэлепраграмы «Загадкі беларускай гісторыі» (Белсат). Ягоная навуковая і культурніцкая дзейнасць, грамадска-палітычная пазіцыя заслугоўваюць ўшанавання, а не арышту і судовага пераследу.
А. Краўцэвіч падзяліў лёс раней затрыманых вядомых беларускіх гісторыкаў Андрэя Радамана, Андрэя Мацука, Міколы Волкава, Алеся Смаленчука, Алеся Пашкевіча ды інш., якія таксама былі пакараныя за выступ у абарону праўды і справядлівасці, свабоды слова.
Беларускае гістарычнае таварыства патрабуе неадкладнага вызвалення Аляксандра Краўцэвіча ды іншых незаконна затрыманых 25 кастрычніка грамадзян нашай краіны. Выказваем упэўненасць, што злачынцы ў форме, а таксама іх непасрэдныя начальнікі з Гародні і Менску ў свой час будуць прыцягнутыя да адказнасці і пакараныя адпаведна заканадаўству Рэспублікі Беларусь.
Ад імя Беларускага гістарычнага таварыства:
Алесь Смалянчук, доктар гістарычных навук, прафесар Інстытута славістыкі ПАН
Захар Шыбека, доктар гістарычных навук, ганаровы прафесар Тэль-Авіўскага ўніверсітэта
Сяргей Токць, доктар гістарычных навук
Генадзь Сагановіч, др габілітаваны
Аляксандр Федута, др габілітаваны
Ганна Энгелькінг, др габілітаваны, прафесар Інстытута славістыкі ПАН
Эльжбета Смулкова, др габілітаваны, прафесар
Мікола Нікалаеў, доктар гістарычных навук, загадчык аддзела рэдкай кнігі Расійскай Нацыянальнай бібліятэкі
Ірына Мацяш, доктар гістарычных навук, прафесар Інстытута гісторыі Акадэміі навук Украіны
Вольга Лабачэўская, доктар мастацтвазнаўства
Аляксандр Гужалоўскі, доктар гістарычных навук
Генадзь Семянчук, кандыдат гістарычных навук
Альбіна Семянчук, кандыдат гістарычных навук
Іна Соркіна, кандыдат гістарычных навук
Вольга Гарбачова, кандыдат гістарычных навук
Андрэй Кіштымаў, кандыдат гістарычных навук
Наталля Гардзіенка, кандыдат гістарычных навук
Алесь Пашкевіч, кандыдат гістарычных навук
Ірына Чарнякевіч, кандыдат гістарычных навук
Андрэй Чарнякевіч, кандыдат гістарычных навук
Аляксей Шаланда, кандыдат гістарычных навук
Анатоль Вялікі, кандыдат гістарычных навук
Ксенія Церашкова, кандыдат гістарычных навук
Аляксей Ластоўскі, кандыдат сацыялагічных навук
Таццяна Вадалажская, кандыдат сацыялагічных навук
Алена Сумко, кандыдат гістарычных навук
Ігар Мельнікаў, кандыдат гістарычных навук
Наталля Маліноўская, PhD
Таццяна Касатая-Герасюк, PhD
Ганна Паўлоўская, PhD
Настасся Ільіна, PhD
Лілія Коўкель, PhD
Алесь Белы, PhD
Вольга Зубко, кандыдат гістарычных навук
Віктар Якубаў, кандыдат гістарычных навук
Людміла Іванова, кандыдат гістарычных навук
Віталь Карнялюк, кандыдат гістарычных навук
Алег Трусаў, кандыдат гістарычных навук
Язэп Янушкевіч, кандыдат філалагічных навук
Аляксандр Казакоў, кандыдат гістарычных навук
Павел Булаты, кандыдат гістарычных навук
Ірына Ганецкая, кандыдат гістарычных навук
Валянціна Мятліцкая (Лебедзева), гісторык навукі
Вячаслаў Ракіцкі, кандыдат мастацтвазнаўства
Лора Доўнар, кандыдат педагагічных навук
Вольга Бабкова, палеограф
Андрэй Радаман, медыевіст
Святлана Словік, краязнавец
Алесь Пагарэлы, магістр гісторыі
Ганна Кавалёва, магістр гісторыі
Алесь Петухоў, магістр гісторыі
Мечыслаў Супрон, краязнавец, магістр педагогікі
Сняжана Рогач, магістр гісторыі
Сяргей Емельянаў, магістр гісторыі
Яўген Дудкін, магістр гісторыі
Алесь Гаршкоў, магістр гісторыі
Зміцер Кузьменка, гісторык паўстання 1863 г.
Алег Рудакоў, гісторык, этнограф, даследчык беларусаў у Сібіры
Да навукоўцаў таксама далучыліся:
Гэнік Лойка, скульптар
Алесь Пушкін, мастак
Валеры Мазынскі, рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў
Алесь Матафонаў, рэжысёр
Вольга Вялічка, дырэктар Гарадзенскага дзіцячага хоспіса
Вольга Батура, лекарка
Валеры Кавалеўскі
Ірына Герасімава
Ігар Гардзілёнак
Ганна Бандарэнка
Аляксандр Бандарэнка
Віктар Парфёненка, журналіст
Таццяна Монід, настаўніца
Наталля Сяргеенка, экскурсавод і гісторык
Леанід Цімашэнка