Гісторыя апошняга фотаздымка Юрыя Варонежцава

Незадоўга да сыходу з жыцця грамадскі дзеяч і навуковец Юрый Варонежцаў апублікаваў у Фэйсбуку фотаздымак, на якім ён быў апрануты ў адзенне «па схеме БЧБ». Гэтае фота ён размясціў у верасні 2020 года, калі на вуліцах беларускіх гарадоў не сціхалі пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў і празмернага гвалту сілавікоў.


У суправаджальным паведамленні вядомы гамельчанін напісаў: «Два чарговыя курсы жорсткай хіміятэрапіі выбілі з кантэксту таго, што адбываецца, і закінулі ў пасцель. Сёння сабраўся з сіламі, узняўся, пахадзіў па кватэры і нават запланаваў нядзельную прагулку на свежым паветры. Надвор’е спрыяе. Але сябры настойліва не рэкамендавалі з’яўляцца заўтра вось у гэтым прыкідзе нават у двары. Маўляў, ты цяпер слабы і недастаткова дынамічны ў сваіх перасоўваннях. А ў чым справа? Пры чым тут знешні выгляд? Шмоткі амаль новыя, нават фірмовыя, асабліва бейсболка. Ды і камфортна мне ў іх. Мой прагулачны стандарт!»
Мала хто з падпісчыкаў і сяброў вядомага суайчынніка ведаў, як цяжка далася Юрыю апошняя ў жыцці фотасесія.
Яго жонка Ларыса ў эксклюзіўнай гутарцы распавяла «Штодню» пра гісторыю апошняга фота Юрыя Варонежцава.


Паводле «Штодзень»