Генеральная трэніроўка парада — 29 чэрвеня, папярэджвае «Мінсктранс»
Раней запланаваная на 28 чэрвеня генеральная трэніроўка парада войскаў Мінскага гарнізона пераносіцца на 29 чэрвеня.
Такая інфармацыя размешчана на сайце дзяржаўнага прадпрыемства "Мінсктранс", паведамляе БЕЛТА.
У час перамяшчэння тэхнікі механізаванай калоны праз тэрыторыю горада будуць уведзены часовыя абмежаванні руху ўсіх відаў транспарту.
Як адзначылі ў прэс-службе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, рух закрыюць у 17.00 па вул.Заснавальнікаў і вул.Старынаўскай у сувязі з рэпетыцыяй парада з нагоды Дня Незалежнасці.
Механізаваная калона пачне рух у 18.00. У сувязі з гэтым паэтапна будзе закрывацца рух па маршруце: вул.Старынаўская — пад'ём па сустрэчнай паласе — прасп. Незалежнасці — вул.Сурганава — вул.М.Багдановіча — прасп.Машэрава.
Рух будзе аднаўляцца па меры праходжання калоны.
Назад калона адправіцца па прасп.Машэрава — вул.Ціміразева — вул.Сапёраў — прасп.Пераможцаў — вул.Арлоўская — пл.Бангалор — вул.Сурганава — прасп.Незалежнасці — вул.Старынаўская — ваенны гарадок Уручча.
Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе вадзіцелям і пасажырам грамадскага транспарту ўлічваць гэту інфармацыю і планаваць свой маршрут загадзя, а таксама не паркаваць транспартныя сродкі на названых участках. У адваротным выпадку аўтамабілі будуць эвакуіраваны.
blr.belta.by