Генадзя Вінярскага адпусцілі дадому
Пра гэта Генадзь паведаміў у фэйсбуку.
Кіраўніка выдавецтва «Кнігазбор»Генадзя Вінярскага, як і Анатоля Лазара таксама адпусцілі дадому. Пад падпіску аб неразгалошванні.
«Усім дзякуй за падтрымку! Я дома. Пад падпіскай аб неразгалошванні», — піша Генадзь Вінярскі.
Генадзя Вінярскага затрымалі раніцай 13 студзеня супрацоўнікі Аддзелу па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі (АБЭЗ). У выдаўца забралі кампутар і тэлефон, а самога Вінярскага павезлі ў міліцыю.