Галоўны кандытар — бабуля. Сям'я беларусаў адкрыла ў Беластоку пякарню

Пасля шматтысячнай эміграцыі з Беларусі ў выніку палітычных рэпрэсій і вайны нашы суайчыннікі працягваюць сацыялізавацца ў замежных краінах. Набольш эмігрантаў знаходзіцца ў Польшчы. У гэтай краіне беларусы легалізуюцца, знаходзяць працу, аддаюць дзяцей у школы. А таксама — адкрываюць бізнес. Пра адзін з такіх выпадкаў распавядае выданне MOST.

Аляксандра Ханевіч і сям'я Марока

Аляксандра Ханевіч і сям'я Марока

Беларусы Віталь і Рая Марока пераехалі ў Польшчу ў 2020 годзе. Віталь быў паранены падчас паслявыбарчых пратэстаў 2020 года, і заставацца ў Беларусі для сям'і было небяспечна. У пачатку жніўня 2023 года сям'я адкрыла ў Беластоку сваю пякарню.

Да часу вымушанага пераезду старэйшы сын пары ўжо вучыўся ва Уроцлаве. Але калі бацькі пасяліліся ў Беластоку, вярнуўся да іх. Так сям'я ўз'ядналася ў эміграцыі. І прырасла: сын ажаніўся і прывёў у сям'ю (а потым і ў сямейны бізнес) маладую жонку Таццяну. Неўзабаве Віталь і Рая сталі маладымі бабуляй і дзядулем.

Пякарня не ўваходзіла ў планы сям'і. Віталь у Беларусі працаваў у лагістыцы, у Рая – у банку. Але ў Польшчы ім трэба было знайсці стабільную крыніцу даходу. Польскай мовай, неабходнай у іх прафесіях, муж і жонка на належным узроўні не валодалі. А фізічная праца была для Віталя немагчымая: пасля ранення ён не валодаў рукой.

Так узнікла ідэя адкрыць пякарню. Пара прадала, што змагла, у Беларусі. Аднак той бізнес не пайшоў. Але вопыт не прайшоў дарма.

Mak — ужо другі праект сям'і ў гэтай сферы. Назва невыпадковая: муж і жонка хацелі выкарыстоўваць бел-чырвоныя таны ў лагатыпе.

Зараз Рая пячэ салёныя і салодкія булачкі, пірожныя і тарты. Выпечка — родная для кожнага беларуса: з бульбай, капустай. Але і сярод палякаў яна карыстаецца добрым попытам.

Дэсерты тут універсальныя: медавікі, тварожнік, дэсерт «Паўлава». А з Беларусі прывезлі рэцэпт натуральнага зефіру – напрыклад, на парэчках — насычана ружовага колеру.

«У палякаў такога няма, — кажа Рая з гонарам. — У іх ці сухое безэ, ці суфле».

А яшчэ сям'я набыла апарат для гатавання пончыкаў, таму хутка ў меню павінны з'явіцца пончыкі.

Магчымасці для інвестыцый у сям'і былі абмежаваныя, а атрымаць датацыю, узяць крэдыт або закупіць абсталяванне ў лізінг аказалася досыць складана.

Таму выдаткі вырашана было мінімізаваць. У кафэ ўсё рабілі сваімі рукамі: сцены, электрыку, сантэхніку. Пасля траўмы (рухомасць канечнасці аднавілася толькі часткова) Віталю было складана выконваць гэтыя працы, але кажа, навучыўся ўсяму.

Больш падрабязна пра сямейны бізнес беларусаў у Беластоку можна даведацца з відэа ў ютуб-канале актывісткі і палітычнай уцякачкі Аляксандры Ханевіч.


Крыніца: АЛЕКСАНДРА ХАНЕВИЧ [ youtube ]