Футбаліст БАТЭ: не людзі, а звяры. А потым нам скажуць, што ніякіх фактаў і доказаў няма
Нападаючы барысаўскага БАТЭ Мікалай Сігневіч прокаментаваў гісторыю беларускі, якая сцвярджае, што яе згвалтавалі сілавікі.
Футбаліст Мікалай Сігневіч у сторыс свайго інстаграма падзяліўся меркаваннем аб расповядзе беларускі шведскаму выданню ETC, якая заявіла, што яе згвалтавалі дубінкай, магчыма, сілавікі.
У пацярпелай ёсць медыцынскае пацвярджэнне таго, што здарылася, піша «Трыбуна».
«Немагчыма чытаць. Не людзі, а звяры. А потым нам скажуць, што ніякіх фактаў і доказаў няма, затое калі хтосьці намалюе бчб, яму дадуць крыміналку на некалькі гадоў. 0 крымінальных справаў па фактах катаваньняў, здзекаў і інш.» — напісаў Сігневіч.