Францыя. Афіцыйнае відэа да гей-параду: жыццё як паласа перашкодаў
У Францыі выпусцілі афіцыйнае відэа да гей-параду, які адбудзецца ў Парыжы 2 ліпеня.
Скрыншот відэа
Ролік паказвае нам жыццё чалавека як паласу перашкодаў. Пры гэтым асоба героя не раскрываецца: гэта можа быць гей, лесбіянка, бісексуал або трансгендэр. На працягу ўсяго відэа чалавек пастаянна падвяргаецца дыскрымінацыі: у школе, у летнім лагеры, у кампаніі таварышаў, у сям'і, на працы.
Паводле "Вясна"