Фотафакт: Акцыя пратэсту на футбольным полі
Футбалісты ФК "Маладзечна" і петрыкаўскага «Шахцёра» 14 лістапада падчас матчу зладзілі акцыю пратэсту (падтрымкі). Пасля стартавага свістка гульцы заклалі рукі за спіну і не рухаліся на працягу 30 секунд.
А перад стартавым свістком, падчас выканання гімна, гульцы "Маладзечна" павярнуліся спіной да дзяржаўнага сцяга, паведамляе суполка Футбол Беларусі.