Еўрасаюз увёў санкцыі супраць кіраўніка «Белтэлерадыёкампаніі», Рыгора Азаронка і Людмілы Гладкай

Еўрасаюз увёў санкцыі супраць кіраўніка ЦВК Ігара Карпенкі, «Белтэлерадыёкампаніі», супрацоўніка тэлеканала СТВ Рыгора Азаронка і супрацоўніцы газеты «СБ. Беларусь Сегодня» Людмілы Гладкай. Гэта вынікае са спісу, апублікаванага Еўрапейскім часопісам.

Фота Арыны Сянькевіч

Фота Арыны Сянькевіч

Таксама ў спіс трапілі былы кіраўнік ГУБАЗіК Андрэй Паршын, супрацоўнік канала АНТ Ігар Тур, генеральны дырэктар «Беларуськалія» Ігар Галаваты, два сыны прадпрымальніка Аляксея Алексіна, сербскі бізнесовец Багалюб Карыч, супрацоўнік Белтэлерадыёкампаніі Андрэй Сыч, начальнік аддзела пракуратуры Гомельскай вобласці Дзяніс Мікушаў, суддзя Гомельскага суда Мікалай Доля.


Сярод кампаній, якія трапілі пад санкцыі, — «Беларуськалій», «Беларуская калійная кампанія», «Інтэр Табака», «Нафтан», тытунёвая фабрыка «Нёман», «Белмытнясэрвіс», і «Белкамунмаш».

Ад SWIFT адключаны беларускі «Белінвестбанк», а таксама яшчэ тры расійскія банкі.