Экалагічныя арганізацыі шукаюць валанцёраў для патрулявання рэк падчас нерасту ласося
Грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны", ГА "Экадом", Вялікі рыбалоўны інтэрнэт-клуб пры падтрымцы таварыства "Зялёная сетка" шукаюць валанцёраў для патрулявання рэк падчас нерасту ласося.
Фота: ptushki.org
Як паведамляе прэс-служба АПБ, штогод у беларускіх рэках ідзе на нераст кумжа і сёмгі, аднак браканьерская здабыча нясе пагрозу іх захаванню. Для абароны рыбы ад незаконнай здабычы ў Астравецкім
раёне Гродзенскай вобласці арганізаваны валанцёрскі лагер, далучыцца да якога можна, запоўніўшы заяўку на сайце АПБ.
Паводле слоў супрацоўніка АПБ па прыродаахоўных пытаннях Вольгі Лукшыц, сёлета на рэках з'явіліся новыя ўчасткі, дзе стаў магчымы нераст, але сама рыба з'явілася крыху
пазней чым звычайна з-за цёплага надвор'я.
Удзельнікам неабходна самастойна дабірацца да месца патрулявання. Можна даехаць да чыгуначнай станцыі Гудагай, дзе валанцёраў сустрэне рэгіянальны каардынатар, аднак арганізатары
рэкамендуюць дабірацца на асабістым транспарце да вёскі Варняны Астравецкага раёна і прыязджаць мінімум на два-тры дні. Затраты на праезд на кароткія тэрміны (адна-дзве ночы) не кампенсуюцца, пры
больш доўгіх тэрмінах магчыма кампенсацыя затрат пасля кансультацый з арганізатарамі.
Валанцёрам рэкамендуецца ўзяць з сабой адзенне і абутак, у якім можна доўгі час знаходзіцца на вуліцы (у лесе), турыстычны дыванок і зімовы спальны мяшок, асабісты посуд і сродкі гігіены, ліхтарык,
тэрмас, пашпарт і квітагцыю аб аплаце дзяржпошліны за знаходжанне ў прыгранічнай зоне.
Анастасія Салановіч, БелаПАН.