«Дзяды і бацькі навучылі нас: у доме няма месца хлусні, хамству і гвалту». Зварот выкладчыкаў Полацкага ўніверсітэта
Выкладчыкі і супрацоўнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта выступілі з моцным зваротам да ўладаў і народу Беларусі.
— Беларусь — наш агульны дом, і іншага дома мы не маем, — цытуе полацкіх педагогаў TUT.BY. — Дзяды і бацькі навучылі нас: у доме няма месца хлусні, хамству і гвалту. Гэта — не палітыка. Гэта — адвечныя законы чалавечай маралі, без якіх немагчыма «людзьмі звацца». Славутыя землякі — Еўфрасіння Полацкая, Францішак Скарына, Ян Баршчэўскі, Вацлаў Ластоўскі, Васіль Быкаў і Рыгор Барадулін — пакінулі нам запавет: жыві ў любові, жыві па праўдзе, жыві сумленна, барані Беларусь ад зла. Нас многа розных — Беларусь адна. Дзеля Радзімы будзем разам, — заявляют преподавали и сотрудники ПГУ.
Аўтары зварота патрабуюць «свабодных і справядлівых выбараў», «вызвалення нявінна асуджаных і затрыманых», «пакарання злачынстваў супраць чалавечнасці».