Дзікавіцкі: Спыніць «Белсат» можна, калі збіць спадаржнік
Кіраўнік рэдакцыі інфармацыі «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі заявіў, што рашэнне Вярхоўнага Суда Беларусі ніякім чынам не паўплывае на вяшчанне тэлеканала.
Аляксей Дзікавіцкі
Спыніць трансляцыю «Белсата» можна, хіба што збіўшы спадарожнік, а такой зброі ў беларускай улады няма, зазначыў Дзікавіцкі.
«У захадах беларускіх уладаў няма нічога новага. Ужо шмат гадоў незалежныя сродкі масавай інфармацыі зазнаюць пераслед, некаторыя з іх былі знішчаныя.
Аднак гэтым разам сітуацыя нетыповая. На тэрыторыі Беларусі можна закрыць газету ці радыёстанцыю, якая працуе на хвалях FM. Але з намі не так проста, бо мы вяшчаем праз спадарожнік. Хіба што
можна збіць спадарожнік, але я спадзяюся, што пакуль што ў беларускіх уладаў няма такой зброі, якая б гэта магла зрабіць і такім чынам спыніць нашую трансляцыю.
Мы не збіраемся нічога спыняць, мы заканадаўства не парушылі і ніякім чынам не збіраемся падпарадкоўвацца рашэнню суду. Тым больш што праз некалькі дзён пачынаецца новы сезон, будуць новыя
перадачы, новыя праграмы. Вяшчанне не збіраемся спыняць ні ў якім разе», — сказаў Аляксей Дзікавіцкі.
Вярхоўны Суд Беларусі сёння абавязаў Польскае тэлебачанне спыніць выкарыстанне гандлёвага знака «Белсат» пры трансляцыі на тэрыторыю Беларусі, а таксама на старонцы сайта
«Белсат» у інтэрнэце, даступным для карыстальнікаў на тэрыторыі Беларусі.
svaboda.org