Дзяржава працягвае здзекі з маці пакараных смерцю (ФОТА)

Вольга Грунова, маці гамяльчаніна Аляксандра Грунова, расстралянага 22 кастрычніка 2014 года за забойства сваёй знаёмай Наталлі Емяльянчыкавай, 4 лістапада атрымала яго турэмную робу. У дадзеным выпадку менавіта пасля атрымання пасылкі маці зразумела, што смяротны прысуд прыведзены ў выкананне.
 



roba_grunova_00_1_.jpg

На турэмнай робе смяротніка напісаны белай фарбай літары "ИМН" — выключная мера пакарання. У Беларусі робы атрымлівае сям'я расстралянага пасля выканання прысуду. Прыходзіць турэмная роба поштай у пасылках "Да запатрабавання".

spring96.org__files_images_ro_f6d4b0e58cc2c1c247f4cd1a7f3a54f6.jpeg
spring96.org__files_images_ro_1015530cc5b82df172239293d29358dc.jpeg
spring96.org__files_images_ro_bcb8bab89dbb54624dd30d8c8a5dc783.jpeg

Праваабаронцы разглядаюць пасылкі з турэмнай робай як працяг бесчалавечнага абыходжання з сям'ёй расстралянага. «Пры гэтым запісы, дзённікі і некаторыя іншыя асабістыя рэчы сваякам не вяртаюць», — кажа Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі». — Пад катэгорыю «асабістых рэчаў» роба смяротнікаў не падпадае, гэта рэч, якую выдае дзяржава».

Нагадаем, што целы расстраляных у Беларусі сваякам для пахавання не выдаюцца, пра месцы пахавання цела не паведамляецца.


spring96.org