Дысцыплінарная камісія Міжнароднай федэрацыі хакея распачала расследаванне ў дачыненні Дзмітрыя Баскава

Пра гэта стала вядома з адказу IIHF на ліст Беларускага фонду спартовай салідарнасці адносна пераносу чэмпіянату свету па хакеі 2021 года.

khokkey_baskov_20170607_shuk_tutby_phsl_img_8373.jpg

Фонд заклікаў IIHF разгледзець пытанне аб прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці Баскава ў сувязі з дзеяннямі, што груба зневажаюць рэпутацыю хакея як віду спорту. У прыватнасці, Баскава абвінавачваюць ва ўдзеле ў канфлікце, які прывёў да гібелі Рамана Бандарэнкі, удзеле агітацыйных акцыях у падтрымку рэжыму Лукашэнкі з выкарыстаннем алімпійскай сімволікі, а таксама ў ціску на спартоўцаў за іх грамадзянскую пазіцыю.