Двух пружанскіх палітвязняў вызвалілі ў залі суда. Але не апраўдалі

У Мінску 18 студзеня асудзілі палітзняволеных жыхароў Пружанаў Аляксандра Шышко і Паўла Грышкевіча.

Аляксандр Шышко (злева) і Павел Грышкевіч (справа) / brestspring.org

Аляксандр Шышко (злева) і Павел Грышкевіч (справа) / brestspring.org


Іх вінавацілі па «папулярным» артыкуле 342 КК (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Нагодай была акцыя пратэсту ў жніўні 2020 года ў Мінску, перадае Еўрарадыё.

Суддзя Аляксандр Воўк прызнаў пружанцаў вінаватымі і прызначыў Аляксандру Шышко 3 гады «хіміі», а Паўлу Грышкевічу — 3 гады «хатняй хіміі».

Пасля прысуду абодвух вызвалілі ў залі суда. У СІЗА №1 яны правялі да суда па тры месяцы.