Дваіх дэпутатаў Мінгарсавета, якія асудзілі гвалт, не ўзялі на Усебеларускі сход

Дэлегатамі на Усебеларускі народны сход сталі 55 з 57 дэпутатаў Мінгарсавета, паведамляе «Еўрарадыё».

Вольга Цесакова. Фота minsknews.by

Вольга Цесакова. Фота minsknews.by


Як піша ТГ-канал "Честные люди", два чалавекі, якія не трапілі ў гэты спіс, — Вольга Цесакова і Павел Бачарнікаў.
Цесакова выходзіла на нядзельныя маршы з плакатам "Дэпутаты супраць гвалту" і звярталася да сваіх выбарцаў з просьбай датэрмінова адклікаць яе з дэпутацкага крэсла.
Бізнесовец Бачарнікаў прапаноўваў, каб Мінгарсавет асудзіў жорсткія дзеянні і гвалт сілавікоў на вуліцах сталіцы, а таксама дазволіў масавыя акцыі пратэсту.
Гэтае ігнараванне "няправільных" дэпутатаў асабліва выразна выглядае на фоне ўладных заклікаў "перагарнуць старонку".